«Мы, хто прайшоў гэтую мясарубку, маем маральнае права гаварыць усё, што хочам, — Калесьнікава ў інтэрвію Золатавай
Палітзняволеная Марыя Калесьнікава заявіла, што людзі, якія прайшлі праз рэпрэсіі і турмы, маюць маральнае права адкрыта гаварыць усё, што лічаць патрэбным, і дзякаваць за вызваленьне людзей, незалежна ад крытыкі з боку іншых. Раней Калесьнікава дзякавала за вызваленьне Лукашэнку.