Беларусь у медыйнай прасторы РФ. Акуловіч і Захарава абмеркавалі супрацоўніцтва ў інфармсферы
"Прадметна абмеркавалі бягучыя пытанні беларуска-расійскага
супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы, абмяняліся думкамі па асвятленні
беларускай тэматыкі ў расійскай медыйнай прасторы. Намецілі тэрміны
правядзення чарговага раўнда кансультацый паміж МЗС па пытаннях
інфармацыйнага суправаджэння знешняй палітыкі і работы са СМІ", -
расказалі ў прэс-службе.