«Такіх скоцкіх адносінаў, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Вялікая размова з «пэнсіянэркай-рэцыдывісткай» Аленай Гнаўк
З амаль чатырох гадоў за кратамі палову тэрміну пэнсіянэрка Алена Гнаўк правяла ў ШЫЗА і ПКТ. Умовы ў баранавіцкім СІЗА № 6, дзе людзей трымаюць да суду, значна горшыя, чым у зарэцкай калёніі для жанчын-рэцыдывістак. Апавядаем гісторыю 68-гадовай актывісткі з Пружанаў.
Пружанская актывістка Алена Гнаўк, якой зараз 68 гадоў, правяла за кратамі 3 гады і 11 месяцаў — з 11 студзеня 2022 па 13 сьнежня 2025 году. У траўні 2021 году пэнсіянэрку асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» — паводле...