Чаму Вэнэсуэла напалохала Лукашэнку. Вынікі тыдня з Карбалевічам
Аляксандар Лукашэнка нарэшце загаварыў пра Вэнэсуэлу — і не выпадкова. Падзеі вакол рэжыму Нікаляса Мадура сталі для яго трывожным сыгналам. Лукашэнка баіцца аднаго — паўтарыць гэты лёс, лічыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.