З Польшчы за апошні тыдзень на загад уладаў вымушана выехалі 15 грамадзян Беларусі
У Памежнай службе Польшчы паведамілі, што з 29 сьнежня 2025 году па 4 студзеня 2026 году больш за 120 іншаземцаў пакінулі польскую тэрыторыю на выкананьне рашэньняў аб вяртаньні.