ЗША будуць працаваць зь дзейнымі лідэрамі Вэнэсуэлы, калі яны прымуць «правільнае рашэньне» — дзяржсакратар Рубіё
Злучаныя Штаты гатовыя працаваць зь дзейнымі лідэрамі Вэнэсуэлы, калі яны прымуць «правільнае рашэньне», заявіў у нядзелю дзяржаўны сакратар Марка Рубіё пасьля апэрацыі ЗША па адхіленьні прэзыдэнта багатай на нафту краіны Нікаляса Мадура, піша AFP.