Каманда Стася стала пераможцам Матчу зорак хакейнай экстралігі
Пераможцы міні-турніру падзялілі прызавы фонд у памеры 100 тыс. рублёў.
Матч зорак экстралігі прайшоў пяты раз у гісторыі і ўпершыню з 2008
года. Акрамя гульняў, для гледачоў у Салігорску былі арганізаваны
светлавое і лазернае шоу і забаўляльная праграма. Хэдлайнерам
мерапрыемства стала папулярная расійская спявачка Zivert, таксама на
арэне выступіў беларускі дуэт дыджэяў Police in Paris.