Чаму лідэры заходніх краін папярэджваюць пра вайну з Расеяй?
Ветлівыя воплескі аціхлі, і кіраўнік NATO Марк Рутэ акуратна расклаў свае паперы на трыбуне. Яму спатрэбілася 62 сэкунды, каб перайсьці да сутнасьці. «Цёмныя сілы прыгнёту зноў ідуць у наступ», — сказаў ён. «Мы — наступная мэта Расеі».