Спэцпасланьнік ЗША Джон Коўл абверг словы Цапкалы пра пасярэдніцтва ў вызваленьні палітвязьняў
Спэцпасланьнік ЗША у справах Беларусі Джон Коўл ў сацсетцы X абверг словы былога прэтэндэнта ў прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2020 года Валерыя Цапкалы, які сьцьвярджаў, што мае дачыненьне да вызваленьня беларускіх палітвязьняволеных.