«Вясна»: З пачатку года пры садзейнічаньні ЗША вызвалена 342 чалавекі, з ліпеня 2024-га — 569
З пачатку 2025 года пры садзейнічаньні ЗША зь беларускіх месцаў несвабоды вызвалена 342 чалавекі, з ліпеня 2024-га — калі рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў выпускаць палітвязьняў групамі — «памілавана» 569 асуджаных. Пра гэта паведамляецца ў справаздачы праваабарончага цэнтру «Вясна».