Урад Беларусі супраць новых патрабаваньняў YouTube для беларусаў
Відэахостынг YouTube увёў новую практыку для карыстальнікаў зь Беларусі: каб праглядаць відэа з узроставымі абмежаваньнямі, неабходна пацьвердзіць узрост. Для гэтага сэрвіс прапануе дасылаць скан пашпарта або вадзіцельскіх правоў разам з сэлфі.