Мікраплястык у паветры: колькі мы ўдыхаем штодня
У Жэнэве пачаліся міжнародныя кансультацыі аб заключэньні юрыдычна абавязковага міжнароднага пагадненьня па барацьбе з забруджваньнем навакольнага асяродзьдзя плястыкам. Калі не прыняць тэрміновых захадаў, то, паводле ААН, да 2060 году аб’ёмы плястыкавых адкідаў патрояцца.