Ізраіль заклікае сьвет зьвярнуць першачарговую ўвагу на сытуацыю з ізраільскімі закладнікамі ў Газе
Ізраіль заклікаў міжнародную супольнасьць зьвярнуць першачарговую ўвагу на сытуацыю з ізраільскімі закладнікамі, якіх трымаюць у Газе ўжо амаль 22 месяцы. Нагодай сталі апублікаваныя відэазапісы, на якіх закладнікі выглядаюць вельмі зьнясіленымі.