РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назву згадку аб прыналежнасьці да Маскоўскага патрыярхату
Сынод РПЦ на пасяджэньні 24 ліпеня прыняў рашэньне «нагадаць» Беларускай праваслаўнай царкве (БПЦ), што «афіцыйныя назвы» беларускага экзархату, а таксама яго «кананічных структур павінны ўтрымліваць словазлучэньні «Расейская праваслаўная царква» або «Маскоўскі патрыярхат».