З 2020 году ліквідавана ня менш за 1.944 некамэрцыйныя арганізацыі, у 2025-м зарэгістравана 15 новых — Lawtrend
За няпоўныя пяць гадоў — пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і па чэрвень 2025-га — у Беларусі ліквідавана ня менш за 1.944 некамэрцыйных арганізацый (НКА) — аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый.