«Бацькі не паверылі, што мяне вызвалілі». Вялікая размова з Акіхірам Гаеўскім-Ханадам
Анархіста зь беларускім і японскім пашпартамі арыштавалі ў жніўні 2020 году, абвінавацілі паводле больш чым 10 крымінальных артыкулаў і асудзілі на 16 гадоў пазбаўленьня волі. У зьняволеньні ён правёў пяць гадоў. У размове з Свабодай Акіхіра расказаў, што зь ім адбылося за гэты час.