Кампанія, зьвязаная з кумам Пуціна, пастаўляе тавары з акупаваных тэрыторый Украіны на беларускія заводы — журналісты-расьсьледнікі
Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру (БРЦ) выкрылі схему паставак тавараў з акупаваных Расеяй тэрыторый на ўсходзе Ўкраіны на беларускія прадпрыемствы. Сярод пакупнікоў — гіганты беларускай прамысловасьці.