Парлямэнт Літвы ўхваліў законапраект пра магчымасьць уводу нацыянальных эканамічных санкцыяў супраць Беларусі і Расеі
Вільня хоча пакінуць за сабой магчымасьць прымаць самастойныя рашэньні аб санкцыях у выпадку, калі працяг санкцыяў Эўразьвязу ўлетку 2025 году заблякуе Вугоршчына. Канчатковае галасаваньне мае адбыцца на наступным тыдні, паведамляе LRT.