Творчая спадчына Аляксея Дударава ў эфіры “Беларусь 3”
6 чэрвеня спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння драматурга і сцэнарыста Аляксея Дударава. З нагоды юбілейнай даты тэлеканал “Беларусь 3” падрыхтаваў тэматычную праграму.
6 чэрвеня ў 13:10 у эфір “Беларусь 3” выйдзе архіўны выпуск праекта “Камертон” з удзелам Аляксея Дударава, у якім заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь падзеліцца ўспамінамі з дзяцінства і распавядзе аб уласным шляху да творчых дасягненняў.
Партрэт майстра ў гэты дзень дапоўняць экранізацыі яго твораў. Так...