Падпал у гандлёвым цэнтры ў Варшаве назвалі дывэрсіяй расейскіх спэцслужбаў. Раней у падобным абвінавацілі беларуса
Расьсьледаванне пажару ў гандлёвым цэнтры Marywilska 44 у Варшаве цягнулася цэлы год. У сакавіку польская пракуратура выставіла абвінавачаньне грамадзяніну Беларусі за падпал гандлёвага цэнтру на вуліцы Радзыміньскай.