Лідэры Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Польшчы, Францыі і Ўкраіны праводзяць у Кіеве саміт «Кааліцыі ахвочых»
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм’ер-міністры Польшчы і Вялікабрытаніі Дональд Туск і Кір Стармэр, а таксама новы канцлер ФРГ Фрыдрых Мэрц прыбылі ў Кіеў 10 траўня на сустрэчу «Кааліцыі ахвочых».