Пад забарону трапілі нават фальклёр і міталёгія. Маніторынг культурнага ўціску ў Беларусі
Перасьлед, арышты, цэнзура, дыскрымінацыя і трансьмежавы ціск застаюцца штодзённай рэальнасьцю для тых, хто працуе з культурай і словам. Нават тэмы, якія пасьля падзеяў 2020 году лічыліся «бясьпечнымі» для творчасьці (такія як міталёгія і традыцыйная культура), сутыкнуліся з забаронай.