Ізраіль аб’явіў аб пачатку прызыву дзясяткаў тысяч рэзэрвістаў у Газу
Ізраільскія вайскоўцы абʼявілі аб пачатку прызыву дзясяткаў тысяч рэзэрвістаў для «ўзмацненьня і пашырэньня» сваіх апэрацый у сэктары Газа супраць групоўкі ХАМАС, якая прызнана тэрарыстычнай у ЗША і ЭЗ.