«Марнаваць некалькі месяцаў, каб „пагуляць у армію“». Як працуюць дзіцячыя мэмарыяльныя атрады
У сьвяткаваньні 9 траўня ў мэмарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасьць-герой» ёсьць спэцыфічная дэталь. Каля Вечнага агню нерухома стаяць два хлопцы і дзьве дзяўчыны ў вайсковай форме. Гэта «пост нумар адзін», ганаровая вахта памяці, яе нясуць навучэнцы гарадзкіх школаў і ўстановаў сярэдняй адукацыі