У Беларусь завезьлі машыны расейскага «ядзернага» ведамства. Яны прымуць удзел у парадзе. ФОТА
У Беларусь прывезьлі браняваныя машыны, якія належаць так званаму «ядзернаму» ўпраўленьню Міністэрства абароны Расеі. Пра гэта сьведчыць лічбавы код, што заўважыла Свабода на рэгістрацыйных нумарах гэтай тэхнікі з кадраў, зробленых падчас рэпэтыцыі параду да 9 траўня на аэрадроме Ліпкі пад Менскам