На фоне дэфіцыту бульбы і гародніны ў крамах чыноўнікі МАРГ зладзілі рэйды ў сховішчы
Апошнім часам з крамаў Беларусі зьнікла бульба і іншая гародніна мясцовай вытворчасьці. Але Міністэрства па антыманапольным рэгуляваньні і гандлі знайшло ў сховішчах дастаткова якаснай бульбы, морквы і цыбулі.