«Чорны лебедзь» Дональд Трамп: як ён мяняе сьвет і Беларусь. Аналіз Валера Карбалевіча
Прыход да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа стаў чыньнікам моцнай дэстабілізацыі ўсяго сусьветнага парадку. Як бы слаба Беларусь ні была інтэграваная ў працэсы глябалізацыі, хвалі з Вашынгтону непазьбежна закрануць краіну.