Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў наведала Косава, дзе абмяркоўвала «Пашпарт Новай Беларусі»
У будучыні пройдуць кансультацыі па новым беларускім пашпарце. Пра гэта дамовілася 15 красавіка ў час візыту ў Прыштыну (часткова прызнанае Косава) дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі ў складзе дарадцаў Сьвятланы Ціханоўскай Франака Вячоркі, Дзяніса Кучынскага і Анатоля Лябедзькі.