Якасьць мэдычнай дапамогі ў Беларусі пагаршаецца з-за рэпрэсій уладаў — даклад НДА для ААН
З-за рэпрэсіўных дзеяньняў улад забесьпячэньне мэдыцынскай дапамогі ў Беларусі пастаянна пагаршаецца, гаворыцца ў накіраваным у ААН дакладзе кааліцыі няўрадавых арганізацый аб выкананьні краінай абавязаньняў у правах чалавека ў рамках чацьвертага цыклю Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду (УПА).