З аўкцыёну распрадаюць нерухомасьць клінікі «Новы зрок», якая трапіла пад ціск уладаў
З аўкцыёну прадаюць яшчэ два арыштаваныя памяшканьні мэдычнага цэнтру «Новы зрок», піша «Люстэрка». У 2023 годзе кампанія апынулася пад ціскам уладаў, а яе заснавальніка Алега Каўрыгіна ў лістападзе 2024 году завочна асудзілі на 12 гадоў зьняволеньня.