Урад Беларусі зноў павялічыў частку дзяржавы ў шэрагу цэмэнтавых і дрэваапрацоўчых заводаў
Савет Міністраў Беларусі ўхваліў рашэньне аб павелічэньні часткі дзяржавы ў статутных фондах сямі прадпрыемстваў. Сярод іх — два стратныя цэмэнтныя заводы і тры прадпрыемствы канцэрну «Беллеспаперапрам».