Наступствы ракетнай атакі Расеі на цэнтар гораду Сумы. ФОТА
13 красавіка каля паўдня расейскія войскі выпусьцілі дзьве балістычныя ракеты па цэнтры гораду Сумы на ўсходзе Ўкраіны. Прынамсі 34 чалавекі загінулі і больш за 100 атрымалі раненьні. У зоне пашкоджаньня знаходзяцца ўнівэрсытэт, жылыя дамы і крамы.