У Нью-Ёрку верталёт з турыстамі на борце ўпаў у Гудзон. Загінулі 6 чалавек, у тым ліку трое дзяцей
У Нью-Ёрку пры падзеньні верталёта ў раку Гудзон загінулі шэсьць чалавек, паведамілі ўлады гораду. Прычыны катастрофы пакуль невядомыя. Сярод загінулых трое дарослых і трое дзяцей.