Прэм’еру Польшчы перадалі сакрэтны даклад камісіі для расьсьледаваньня расейскіх і беларускіх уплываў
Прэмʼер-міністар Польшчы Дональд Туск у пачатку красавіка атрымаў трэці даклад камісіі расьсьледаваньня расейскіх і беларускіх уплываў. Дакумэнт засакрэчаны і зьмяшчае каля 400 старонак новых матэрыялаў.