Украінскія сілы атакавалі расейскае прадпрыемства па вытворчасьці выбуховых рэчываў
Украінскія сілы ў ноч на 5 красавіка атакавалі баявымі дронамі прадпрыемства «Промсинтез» у Чапаеўску Самарскай вобласьці, якое займаецца вытворчасьцю прамысловых выбуховых рэчываў — аманалу, аманіту і грануліту.