Сталі вядомыя падрабязнасьці пра грамадзяніна ЗША, затрыманага ў Беларусі. Яго шукае маці
Беларускія прапагандысты паказалі сюжэт з 27-гадовым грамадзянінам ЗША, якога затрымалі 31 сакавіка за нелегальнае перасячэньне беларускай мяжы на чыгуначнай станцыі Маладэчна: ён ехаў зь Літвы ў адным з парожніх вагонаў таварнага цягніка. СМІ даведаліся іншыя падрабязнасьці пра мужчыну.