Канстытуцыйны суд Паўднёвай Карэі зацьвердзіў імпічмэнт прэзыдэнта Юн Сок Ёля, будуць нечарговыя выбары
Канстытуцыйны суд Паўднёвай Карэі зацьвердзіў імпічмэнт прэзыдэнта рэспублікі Юн Сок Ёля, зьнятага з пасады пасьля спробы ўвесьці ў краіне ваеннае становішча. У найбліжэйшыя 60 дзён у краіне павінны прайсьці пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары.