У музэі Вольнай Беларусі адбылася прэм’ера спэктаклю паводле п’есы «Заяц варыць піва», што апавядае пра сытуацыю ў Беларусі
У цэнтры Варшавы прайшла прэм’ера спэктаклю паводле п’есы Сяргея Кавалёва «Заяц варыць піва». Паказ быў прымеркаваны да Міжнароднага дня тэатру. Адзін з актораз — паляк — адмыслова дзеля ўдзелу ў пастаноўцы вывучыў беларускую мову.