У Славеніі беларусам пачалі выдаваць ДНЖ безь неабходнасьці падаваць даведку аб несудзімасьці
У Славеніі грамадзянам Беларусі пачалі выдаваць часовыя ДНЖ безь неабходнасьці падаваць даведку аб несудзімасьці, паведаміла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі Аляксандра Мамаева. Яна распавяла і пра іншыя выпадкі, калі беларусам ішлі насустрач.