Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў законе аб унёсках у Фонд сацыяльнай абароны для ІП і самазанятых
2 красавіка Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла законапраект аб унёсках у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН), а ў двух чытаньнях — законапраект, які вызначае тэрмін забароны працаваць ІП тым, хто падчас працы індывідуальным прадпрымальнікам перавысіў гранічны памер выручкі.