У Літве вырашылі прадаць з аўкцыёну ўвезеныя зь Беларусі пажарныя машыны і малакавозы
Літва плянуе прадаць на аўкцыёне малакавозы і пажарныя аўтамабілі, увезеныя зь Беларусі ў абыход санкцыяў. На таргі выставяць 17 пажарных машын і 17 малакавозаў, заявіла генпракурор Літвы Ніда Грунскене.