Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў М’янме перавысіла дзьве тысячы
Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў М’янме дасягнула 2056 чалавек, яшчэ 3900 пацярпелі. 270 чалавек прапалі бязь вестак, паведамляе агенцтва «Сіньхуа». Кіруючая ў краіне вайсковая хунта аб’явіла нацыянальную жалобу, якая працягнецца да 6 красавіка.