У Францыі лідэрку ўльтраправых Марын Лё Пэн прызналі вінаватай у растраце і забаранілі займаць дзяржаўныя пасады
У францускім судзе агучылі рашэньне ў крымінальнай справе супраць Марын Лё Пэн і ўльтраправай партыі «Нацыянальнае аб’яднаньне» аб шматгадовым раскраданьні сродкаў Эўрапарлямэнту для спансараваньня арганізацыі коштам фіктыўнага найму памочнікаў эўрадэпутатаў.