Праваабаронцы перадалі ў Міжнародны крымінальны суд доказы злачынстваў супраць чалавечнасьці, у якіх вінавацяць улады Беларусі
Доказы магчымых злачынстваў супраць чалавечнасьці, учыненых прадстаўнікамі ўладаў Беларусі, падалі 20 сакавіка ў офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) шэсьць беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацыяў.