У Менску праз аварыю на высакавольтнай лініі некалькі раёнаў засталося без электрычнасьці
У Менску ў сувязі з аварыяй на высакавольтнай лініі разьмеркавальнай электрычнай сеткі адбыўся перапад напружаньня, з прычыны чаго ў некаторых спажыўцоў няма электрычнасьці, а таксама можа адсутнічаць водазабесьпячэньне, паведамляе дзяржагенцтва «Минск-Новости».