ЗША і Ўкраіна правялі перамовы ў Саудаўскай Арабіі — украінскі бок ацаніў іх станоўча
Афіцыйныя асобы ЗША і Ўкраіны завяршылі перамовы ў Саудаўскай Арабіі напярэдадні другой вырашальнай сэсіі «чаўночнай дыпляматыі», у рамках якой 24 сакавіка амэрыканскія перамоўцы сустрэнуцца з прадстаўнікамі Расеі ў намаганьнях спыніць агонь у вайне.