«Толькі славяне». Як у расейскіх дзяржаўных тэндэрах дыскрымінуюць па расавай прыкмеце
Нягледзячы на законы, якія забараняюць дыскрымінацыю пры прыёме на працу, расейскія дзяржаўныя структуры рэклямуюць вакансіі з патрабаваньнем, каб патэнцыйныя кандыдаты мелі «славянскую зьнешнасьць», паказала расьсьледаваньне Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.