У Сэрбіі да пратэстаў далучыліся фэрмэры. Прэм’ер-міністар краіны і мэр Нові-Саду падалі ў адстаўку. ФОТА
Пратэсты ў Бялградзе і іншых гарадах Сэрбіі працягваюцца больш за месяц. Яны пачаліся пасьля трагедыі ў горадзе Нові-Сад на поўначы краіны, калі ў выніку падзеньня навесу на чыгуначным вакзале загінулі 15 чалавек.