У гонар галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычны эфір. Увазе гледачоў мы прадстаўляем тэлеверсіі канцэртных праграм, мастацкія і дакументальныя фільмы айчыннай вытворчасці.
Паказ тэматычнага кіно на канале адкрые ў 07:35 любімая гісторыя "Прыгоды Бураціна". На працягу дня гледачы могуць убачыць стужкі "Вадзіцель аўтобуса", "На іншым беразе", "Белыя росы", а ў 14:50 адбудзецца тэлепрэм'ера меладрамы "Кіношнікі".