16 чэрвеня на тэлеканале “Беларусь 3” выйдзе шасцісоты выпуск праграмы “Наперад у мінулае”. А гэта занчыць, што адбудзецца юбілейная прэм’ера народнай песні ў сучаснай апрацоўцы.
Ужо 12 гадоў творчая група “Наперад у мінулае” вандруе па Беларусі і фіксуе на камеру нематэрыяльную культурную спадчыну розных рэгіёнаў краіны, якую беражліва захоўваюць фальклорныя гурты і проста апантаныя людзі.
Па ўмовах праекта носьбіты аўтэнтычнай культуры выконваюць ацалелыя ці адноўленыя абрады...